it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Apr 30

kniha1
піша чытач Антось Волкаў:

Вітаю, Глеб! Вось вырашыў набыць электронную кнігу... Мяне прыемна ўразіла, што гарантыйны талон на Роднай мове) Набыў... Прыйшоў дадому, уключыў... А там інтерфейс таксама перакладзены) Вельмі я задаволены).

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 30

biblijateka
у маладзечанскай бібліятэцы "Верасок".

даслала чытачка Ганна Шакель

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 30

даслаў чытач Алесь Рубцоў

 

Аддзелу захавання абанентаў СТАА ”Мабільныя ТэлеСістэмы”

 

Шаноўнае таварыства!

Я карыстаюся Вашімі паслугамі ўжо некалькі год, якасць і кошт якіх для мяне ёсць аптымальнымі. Таксама я каля году таму набыў 3G-мадэм МТС, і быў непрыемна здзіўлены тым, што ў мовах інтэрфейсу не знайшоў беларускай.Мяркую, не адзінаму мне было б прыемна карыстацца мадэмам на беларускай мове.

 

З найлепшымі пажаданнямі,
Алесь Рубцоў.

mts2

Тэгі: ,

Apr 29

сумесны праект Budzma.org і Labadzenka.by

Кніга Глеба Лабадзенкі “дзіцячая заМова” выйшла ў канцы студзеня 2013 года – і здабыла вялікую папулярнасць (і атрымала “спецнамінацыю” ў сёлетняй прэміі “Дэбют” імя М.Багдановіча). Ужо разыйшлося больш за 1200 кніг. Кніга ўвабрала ў сябе 112 вясёлых малюнкаў пра складанасці і цікавосткі беларускай мовы. На старонках кнігі забаўныя персанажы – хлопчык і дзяўчынка – у няспынным дыялогу высвятляюць усе гэтыя акалічнасці. Простасць малюнкаў паказвае: так можа намаляваць кожны з вас!
Як прызнаецца Глеб, на гэтых 112 малюнках ідэі не скончыліся – проста варта было паставіць кропку і выдаць кнігу. Цяпер працяг “дзіцячай заМовы” будзе выходзіць на сайце budzma.org: штотыдзень па новым малюнку. У каментарах, калі ласка, пакідайце свае “заМовы”: якія моўныя цікавосткі варта намаляваць яшчэ?

Будзьма з моваю!

005-pa-pakupki

нагадваю, што калі некаму патрэбная кніга поштаю, замаўляйце на Prastora.by!

у Менску кнігу можна таксама набыць па наступных адрасах:

  • “Кніжны салон” (Калініна, 5, працуе штодня да 19.00, нядзеля выходны) . гарадзкі нумар 385-60-89
  • "Акадэмкніга" (працуе да 20.00, субота да 18.00, нядзеля выходны). тэлефон 292-00-52
  • На Сядзібе БНФ (Чарнышэўскага, 3).
  • На Сядзібе ТБМ (Румянцава, 13).
  • кнігарня ЛогвінаЎ (Незалежнасьці, 37а).
  • на сайце imbryk.by

таксама прапаную паглядзець магніты "дзіцячая заМова"

і набор паштовак "Самыя старыя будынкі Беларусі"

паглядзець старонкі з кніжкі можна ТУТ

пачытаць пра кніжку ТУТ, ТУТ і ТУТ

Тэгі:

Apr 28

1996 год
luka

Тэгі:

Apr 28

traktar1
гэта -- Менскі трактарны завод. кропачкі вакол яго -- тысячы трактароў. я ня ведаю, калі абнаўлялася гэтая частка гуглмапы, але сытуацыя ўжо вельмі даўно не зьмяняецца: на папярэднім абнаўленьні было тое самае.

калі тут ёсьць эканамісты, патлумачце толькі адно: калі вакол завода стаіць СТОЛЬКІ гатовай прадукцыі, ЧАМУ ЁН НЕ СПЫНЯЕЦЦА? бо людзям трэба нечым займацца, каб атрымліваць заробак? бо мы ганарымся, што захавалі заводы? бо эканоміка ў нас -- ня колькі прадалі, а колькі зрабілі?..

а чаго трактары не бяруць, я і сам здагадваюся. непадалёк майго лецішча ёсьць ферма. дык вось, фермер набыў сабе не трактар "беларусь", а амерыканскі трактар "джон дзір", які ў разы даражэйшы. непатрыёт? а можа, проста грошы лічыць умее?..
(НІЖЭЙ -- БУЙНЕЙШЫЯ ФОТКІ)
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 28

узята адсюль

Тэгі: ,

Apr 28

у тым ліку відаць шыкоўны езуіцкі касьцёл, які ў 1956 годзе ўзарвалі падонкі-камуністы.

узята адсюль

Тэгі: ,

Apr 27

піша чытач Алесь Баркоўскі:

 

   " Каса (італьян. cassa ад лац. capsa ёмішча, скрыня):

1) грашовая наяўнасць прадпрыемства, арг-цыі, установы.

2) Рахунак бухгалтарскага ўліку, на якім адлюстроўваецца рух грашовых сродкаў.

3) Падраздзяленне банкаў, некаторых прадпрыемстваў і арг-цый, якія ажыццяўляюць аперацыі з наяўнымі грашамі і інш. каштоўнасцямі.

4) Спец. памешканне для прыёму, захавання і выдачы грошай". /Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 8. Мінск. 1999. С. 137./

Ніводзін беларус ў вёсцы або горадзе на ашчадную кассу не гаворыць каса. Напісанне каса замест касса было бяздумна перанесена з польскай мовы kasa.

" Касса - склад на грошы. Пішацца з двумя с дзеля адрожненьня ад касы". /Ластоўскі В.  Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік. Коўна. 1924. С. 251./

Дарэчы, пішацца ж ссыльны, расстрэл і г.д.

Тэгі:

Apr 26

00003hcc

00001w38

00002w37

Чытаць далей »

Тэгі: