it cz lt rb
ua fr pl en
se by
траўня 02

160860_original

Публічная дыскусія

у рамках  Другой міжнароднай канферэнцыі

Інстытута "Палітычная сфера": 

Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе

(3-4 траўня 2013 г., Мінск)

 

Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?

4 траўня, 15.00. Нямігі, 36 (рэстарацыя “NEWMAN”, 2-гі паверх)

 

Развіццё беларускага нацыянальнага руху з другой паловы ХІХ ст. будавалася на гістарычнай традыцыі дзяржаўнасці Вялікага Княства Літоўскага. Але віхуры развала Расійскай імперыі і стварэння Савецкага Саюза, вынішчэнне найвыбітнейшых гісторыкаў падчас сталінскіх рэпрэсій, жорсткая гістарычная палітыка камуністычных уладаў прывялі да часовай “амнезіі” – забыцця спадчыны ВКЛ у беларускім кантэксце.

Аднаўленне беларускай незалежнай дзяржаўнасці пасля распаду СССР зноў паставіла пытанне вытокаў нацыянальнай гісторыі, культурнай спадчыны і каштоўнасных арыентыраў. Але ўнутраныя праблемы беларускага грамадства і гістарыяграфіі абцяжарваюцца неабходнасцю паразумення з суседзямі, каб агульная спадчына не стала падставай для развязвання “войнаў памяці”. І перыяд Вялікага Княства Літоўскага можна не толькі стаць падмуркам беларускай гістарычнай памяці, але і нарадзіць канфлікты з суседзямі - найперш з літоўцамі, якія таксама лічаць гэту дзяржаву “сваёй”.

 

Якім жа чынам можна падзяліць спадчыну вялікай данацыянальнай дзяржавы паміж сучаснымі нацыямі? Ці будзе агульнае мінулае падставай для сяброўства ці прывядзе да крыўдаў і раз’яднанасці? Якую ролю ў гэтых працэсах прысвойвання спадчыны ВКЛ у сучасным грамадстве мусяць гуляць гісторыкі? Ці можна знайсці такі падыход да мінулага, які дазволіць ўмацаваць нацыянальную ідэнтычнасць і гістарычную памяць, але не створыць пры гэтым непераадольных бар’ераў паміж суседзямі?

 

Гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас публічнай дыскусіі Ці ёсць супярэчлівасць беларускай і літоўскай візіі гісторыі ВКЛ навуковай і палітычнай праблемай?, якая абдудзецца 4 траўня па адрасе: вул. Няміга, 36 (рэстарацыя “NEWMAN”, 2-гі паверх). Пачатак а 15.00. Уваход вольны!

Арганізатарамі дыскусіі выступілі Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, ГА “Адукацыйны цэнтр “ПОСТ””, мультымедыйны гістарычны праект “90s.by”, Лятучы ўніверсітэт.

 

У якасці дыскутантаў запрошаныя: доктар гістарычных навук Алесь Краўцэвіч (часопіс “Гістарычны альманах”), кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч (Інстытут гісторыі НАН Беларусі), доктар гісторыі Дангірас Мачуліс (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Русціс Камунтавічус (Інстытут ВКЛ, Універсітэт Вітаўта Вялікага).

 

Online-трансляцыя лекцыі будзе даступна па спасылцы: http://fly-uni.org/publichnaya-dyskusiya

 

траўня 02

kalin1

Публічная дыскусія

у рамках  Другой міжнароднай канферэнцыі

Інстытута "Палітычная сфера": 

Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропе

(3-4 траўня 2013 г., Мінск)

 

Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў:

канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля”

 

3 траўня, 18.00. Гатэль Crowne Plaza, зала Princess II

 

2013 год адзначаны выбухам гістарычных дыскусій датычна постаці Кастуся Каліноўскага і Паўстання 1863-64 гг., іх пашырэннем у інтэрнэт-прасторы, што ў значнай ступені звязана з “юбілейным” характарам гэтага года (150 год Паўстання).

Яшчэ ў савецкія часы Каліноўскі стаў адной з ключавых фігур у беларускай гісторыі, па выніках сацыялагічных даследаванняў гэта адна з найбольш вядомых гістарычных асоб у Беларусі. Але чым далей, тым больш выяўляюцца цяжкасці ў адназначнай інтэрпрэтацыі поглядаў Каліноўскага і характара Паўстання 1863 г. Паўстанне адбывалася ў час пераходу ад польскага патрыятызму да нараджэння нацыянальных патрабаванняў, і сам прамежкавы стан лозунгаў і ідэяў паўстання нараджае відавочныя цяжкасці ў далейшых тлумачэннях. Да таго ж фокус абмеркаванняў  Каліноўскага і Паўстання 1863-64 гг. супадае з актуальнымі і нявырашанымі пытаннямі беларускага нацыябудаўніцтва (суадносіны ліцвінскай і русінскай традыцый, праваслаўя і каталіцызму, арыентацыі на Еўропу ці Расію).

Якім жа чынам мы можам зразумець Паўстанне пад кіраўніцтвам Каліноўскага 150 год пасля? Што нам дае гістарычная навука для такой інтэрпрэтацыі? Чым абумоўленыя крытычныя выпады і абвінавачанні ў фальсіфікацыі? І наколькі беларуская памяць пра Паўстанне 1863-64 гг. адрозніваецца ад польскай і літоўскай версій гэтай падзеі?

Пра гэта пойдзе мова на публічнай дыскусіі “Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля”, якая адбудзецца 3 траўня ў гатэлі Crowne Plaza (Кірава, 13), зала Princess II. Пачатак дыскусіі – 18.00. Уваход вольны!

 

Арганізатарамі дыскусіі выступілі: Інстытут палітычных даследаванняў “Палітычная сфера”, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, Інстытут ВКЛ (Коўна, Літва).

У якасці дыскутантаў запрошаныя: доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук (Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук), доктар гісторыі Дарус Сталюнас (Інстытут гісторыі Літвы), доктар гісторыі Ян Шумскі (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук), Андрэй Ціхаміраў (Інстытут гісторыі навукі Польскай акадэміі навук).

Тэгі:

траўня 01

НАГАДВАЮ! ПІШЫЦЕ ЯК МАГА БОЛЬШ ЗВАРОТАЎ ВА ЎСЁ ЗАПАР УСТАНОВЫ ПА-БЕЛАРУСКУ!

ПАВОДОДЛЕ ЗАКОНА АБ ЗВАРОТАХ ГРАМАДЗЯН ВАМ АБАВЯЗАНЫ АДКАЗАЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ. ХОЦЬ БЫ Ў ТАКОЙ ФОРМЕ -- АЛЕ ДАВАЙЦЕ НАГАДВАЦЬ ШТОДНЯ, ШТО ЁСЬЦЬ ЛЮДЗІ, ДЛЯ ЯКІХ МОВА ВАЖНАЯ.

11.04.2013

Начальніку вытворчасці “Мінская пошта”
Трубач Алене Уладзіміраўне
Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

Зварот
Шаноўная Алена Уладзіміраўна!

Звяртаюся да Вас з прычыны жахлівай працы паштовага аддзялення №15 (вуліца Янкі Маўра). Ужо працяглы час (больш за паўгода) там “неўкамплектаванасць кадрамі”. Гэта значыцца, што пастаянна з чатырох акенак працуе толькі два. Я ўжо пісаў пра гэтую праблему перад Новым годам. Тады мне адказалі, што пасля Новага года прыйдуць нейкія стажоры. Стажоры прыйшлі – і сядзяць гуляюць у тэлефон (сам бачыў) – а ўсё адно з чытарох акенак працуе толькі два.
Прычым у дні, калі людзі прыходзяць аплаціць квартплату, на пошце пачынаецца Садом і Гамора, пекла, якога свет не бачыў. Каб атрымаць пасылку ці адправіць заказны ліст, трэба адстаяць 40-50 хвілін.
Я размаўляў з дырэктаркай. Яна смяецца ў твар і кажа: “Пішыце куды хочаце, нічога не зменіцца. За такоя грошы ніхто не хоча працаваць”.
Але ж я бываю на іншых поштах – 92, 74 аддзяленнях – там такой вар’ятні няма, аддзяленні функцыянуюць добра. Хоць, падазраю, заробкі на розных аддзяленнях аднолькавыя.
У выніку атрымліваецца, што я не магу нармальна карыстацца паслугамі пошты. Каб адправіць ліст, набыць маркі ці атрымаць бандэроль, я мушу як нейкая жывёла парыцца гадзіну на пошце ў таварыстве пенсіянераў – якія не ведаюць, што за кватэру можна плаціць і ў банку, і праз тэрмінал. Чаму пошта пераўтварылася ў касу па прыёме квартплаты? Чаму пошта не выконвае добра сваю асноўную функцыю?
Калі ласка, прыміце меры. Спадзяюся не на сухую адпіску, а на нейкае вырашэнне праблемы. Чакаю адказ ва ўстаноўлены Законам тэрмін і на мове, прадугледжанай Законам.

З павагай,
Глеб Лабадзенка

post1

post2

Тэгі:

траўня 01

sviat4
неверагодна, але ў гэтых аўтакрамах па-беларуску практычна ўсё: шыльды, налепкі на таварах, бэджы ў прадаўцоў, бігборды з рэкламаю, візытоўкі...
што праўда, ня ўсе супрацоўнікі гавораць на мове, аднак стаўленьне прыязнае.
усё гэта -- заслуга дырэктара Віктара Піліпенкі, які сам -- белмоўны чалавек.
заклікаю падтрымаць адзіную беларускамоўную сетку аўтакрамаў у Менску!
Чытаць далей »

Тэгі: ,

траўня 01

pizza

даслаў чытач Андрэй Стрыжак

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ

Тэгі:

траўня 01

скінулі спасылку на менскі медцэнтр, дзе робяць павелічэньне цыцак.
ілюстрацыі іхных рэальных посьпехаў прымушаюць задумацца!
 

До После

До После

До После

До После

До После

До После

До После

До После

До После

До После

До После
для детализации - кликните на фото
Тэгі: ,

траўня 01

Менск, Захарава, 31
рэстарацыя Casa Augustin Lopez
19.00

уваход 50.000

Тэгі:

Apr 30

Піша Андрэй Кім:

Аднаўляем наш кінаклуб з паказу фільма "Форэст Гамп" у агучцы Паўла Харланчука, Алеся Маўчанава і Ганны Хітрык.
У чацьвер, 2 траўня, а 19 гадзіне ў пляцоўцы МЕ100 (me100.by).
Кошт уваходнага квітка: 15 тысяч студэнтам і навучэнцам, 25 тысяч дарослым. У кошт квітка ўваходзіць порцыя бясплатнага папкорну!

Далучайцеся і запрашайце сяброў!

Знакаміты погляд на Амерыку вачамі Форэста Гампа адлюстроўвае біблійны прынцып "Будзьце як дзеці" (Мацьвея, 18)

Што кажа пра фільм Вікіпедыя:
«Фо́рэст Гамп» (англ. Forrest Gump) — дзевяты фільм рэжысёра Роберта Земескіса. Выйшаў на экраны у 1994 годзе. Найбольш паспяховы фільм рэжысёра як сярод гледачоў (першае месца па зборах у 1994 годзе), так і сярод крытыкаў і прафесійных кінематаграфістаў (38 узнагарод, уключаючы прэмію «Оскар»).

У цэнтры дзеяння фільма знаходзіцца галоўны герой — Форэст Гамп (сугучна з анг. forest gump, то бок «дурачок з лесу») з выдуманага горада Грынбоу, штат Алабама. Сюжэт пачынаецца дзяцінствам героя і скончваецца тым, як ён адпраўляе ў школу свайго сына. Па ходзе фільма Форэст прымае ўдзел у важнейшых падзеях амерыканскай гісторыі другой паловы 20га стагоддзя.

Пасля прагляду будзе магчымасць паразмаўляць з Алесем Малчанавым, акцёрам Купалаўскага тэатру, які агучыў у фільме ролю Форэста Гампа.
Рыхтуйце вашыя пытанні!

Ролі агучвалі: Павал Харланчук, Алесь Маўчанаў, Ганна Хітрык

УСІМ ГЛЕДАЧАМ БЯСПЛАТНЫ ПАПКОРН!

Тэгі:

Apr 30

kniha1
піша чытач Антось Волкаў:

Вітаю, Глеб! Вось вырашыў набыць электронную кнігу... Мяне прыемна ўразіла, што гарантыйны талон на Роднай мове) Набыў... Прыйшоў дадому, уключыў... А там інтерфейс таксама перакладзены) Вельмі я задаволены).

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі:

Apr 30

biblijateka
у маладзечанскай бібліятэцы "Верасок".

даслала чытачка Ганна Шакель

дасылайце і вы прыклады беларускай мовы на таварах ці шыльдах на labadzenka@gmail.com !
цяперашнюю падборку па гэтай тэме можна паглядзець ТУТ
Чытаць далей »

Тэгі: