it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Jan 10

ajcyna-blog
Сябры!

Выйшла з друку новая кніга Уладзіміра Арлова "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі". Яна багата аздобленая малюнкамі выбітнага беларуская мастака Паўла Татарнікава. Праца над кнігай трывала амаль шэсць гадоў. Кніга будзе мець дзве часткі (пакуль ідзе гаворка толькі пра першую) -- і практычна адразу пасля выхаду стала бестселерам. Першы наклад практычна распрададзены за месяц.

Калі параўноўваць з іншымі кнігамі Арлова, то можна сказаць, што гэта -- "Краіна Беларусь" для дзяцей і падлеткаў. Або -- што гэта пашыраная і дапоўненая кніга "Адкуль наш род".

Бясспрэчна адно -- гэтая кніга мусіць быць у кожнай беларускай сям'і. Бо будучыня нацыі магчымая тады, калі яна ўспамінае сваю гісторыю.

Прадмова Уладзіміра Арлова да кнігі
Дарагія чытачы! Вы трымаеце ў руках незвычайную кнігу. Такое выданне, прысвечанае мінуламу Беларусі і адрасаванае найперш юным чытачам, з’явілася ўпершыню. Яно выходзіць у дзвюх частках і ахоплівае гісторыю нашай краіны ад з’яўлення на ёй старажытнага чалавека да аднаўлення беларускай незалежнасці на пачатку 1990-х гадоў.
Чытаючы першую частку кнігі, вы здзейсніце захапляльнае падарожжа ў часе. З Полацкай зямлі эпохі Рагвалода і Рагнеды, Усяслава Чарадзея і Еўфрасінні вы трапіце ў іншыя  старажытнабеларускія княствы – Смаленскае і Тураўскае, а затым – у Вялікае Княства Літоўскае. У гэтай магутнай дзяржаве, якая ў часы росквіту распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, панавала беларуская культура, а нашая мова была дзяржаўнаю. На ёй гаварылі вялікія князі ды магнаты, на ёй пісалі законы і вялі дыпламатычнае ліставанне, складалі летапісы і друкавалі кнігі.
Вас чакае сустрэча з выдатнымі гістарычнымі асобамі, сярод якіх вялікія князі Альгерд і Вітаўт, канцлер Леў Сапега, найвышэйшыя гетманы Канстанцін Астрожскі, Ян Кароль Хадкевіч і Януш
Радзівіл, паэт Мікола Гусоўскі і вынаходнік Казімір Семяновіч, асветнікі Сімяон Полацкі і Галляш Капіевіч, паўстанцкія правадыры Тадэвуш Касцюшка і Якуб Ясінскі.
Кніга прывядзе вас у палац магната і ў хату простага беларуса-ліцьвіна. Яна дазволіць стаць поплеч з абаронцамі Айчыны на палях Грунвальдскай, Клецкай, Аршанскай бітваў. Дасць магчымасць
наведаць рыцарскі турнір у Вільні і зазірнуць у друкарню Францішка Скарыны. Вы даведаецеся, як выглядалі старадаўнія беларускія гарады, якія непазнавальна змянілі сваё аблічча.
Усё гэта сталася магчымым дзякуючы надзвычай багатаму ілюстраванню кнігі. Змешчаныя на яе старонках малюнкі і найперш панарамныя ілюстрацыі-разгорты – не плён фантазіі мастака. Каб
зрабіць іх, трэба было вывучаць раскопкі гарадоў і замкаў, музейныя рэчы, архітэктурныя планы, старадаўнія гравюры, раіцца з спецыялістамі ў ваеннай гісторыі і даўнейшай культуры.
Разам з мастаком вы падыдзеце да толькі што збудаванага ў Полацку Сафійскага сабора, спыніцеся перад Магілёўскай ратушай і знакамітай Мікалаеўскай царквой у Берасці, наведаеце легендарныя
Наваградскі, Крэўскі, Гарадзенскі і Смалянскі замкі.
Кніга падаруе вам дотык да жывой беларускай гісторыі.

5 1 2 3 4

Кніга мае вялікі фармат (21,8*29 см), 223 старонкі, цвёрдую вокладку.

Кошт адной кнігі складзе 49 рублёў (самавываз ў цэнтры Менску).

Набыць у любы зручны для вас час у краме symbal.by: https://symbal.by/t/460-kniha-arlou/

Кнігу можна ў працоўны час забраць самавывазам. Але абавязкова тэлефануйце туды, перад тым, як ехаць, бо кнігі хутка разбіраюць.

Кантакты крамы “Сымбаль.бай”:

+375 (29) 177-35-18 (velcom)

+375 (33) 357-35-18 (МТС)

пр-т Незалежнасці 58, 4 паверх, офіс 430 (злева ад ЦУМа ў Маскоўска-Венскім гандлёвым цэнтры).

Калі ласка, хто хоча замовіць з дастаўкай за мяжу, гэта можна ЗРАБІЦЬ ТУТ

Зірнуць на ілюстрацыі з кнігі можна ТУТ

Кошт з паштовай дастаўкай па ўсё Беларусі -- 52 рублі.

Каб замовіць кнігу, калі ласка, запоўніце ніжэйшую форму.

 

Імя (Абавязкова)

Імя па бацьку (Абавязкова)

Прозвішча (Абавязкова)

Ваш e-mail (Абавязкова)

Колькасць асобнікаў:

Паштовы адрас:

Індэкс

Вобласць

Раён

Населены пункт

Вуліца

Дом (калі ёсць корпус -- то пішыце і корпус)

Кватэра

Тэлефон

Заўвагі

 

Aug 19

Першая частка нашай кнігі выйшла вясною 2016 года і здабыла вялікую папулярнасць у чытачоў. Таму мы з імпэтам узяліся за працяг.

Другая частка выйшла ладная: 228 старонак, цвёрдая вокладка, каляровая ўклейка. Кнігу ўпрыгожылі аўтарскія ілюстрацыі Насты Арайс. Вас чакаюць новыя 20 крокаў (урокаў), якія ўвабралі ў сябе 17 лексічных і граматычных тэм + 3 крокі, прысвечаныя нашым выбітным суайчыннікам: Якубу Коласу, Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Прычым, частку пра Коласа пісалі ягоныя ўнучка і праўнучка -- Марыя і Васіліна Міцкевіч! А частку пра Быкава -- найлепшы біёграф Быкава Сяргей Шапран!
padr-new

Кошт кнігі для падпісчыкаў - 10 рублёў.

З дастаўкай па ўсёй Беларусі - 15 рублёў.

З дастаўкай па ўсім свеце можна замовіць ТУТ.

Імя (Абавязкова)

Імя па бацьку (Абавязкова)

Прозвішча (Абавязкова)

Ваш e-mail (Абавязкова)

Колькасць асобнікаў ДРУГОЙ часткі:

Як вам зручней атрымаць кнігу:

1. Забяру самастойна ў Менску ў назначаны час2. Прашу выслаць поштаю

Паштовы адрас (пішыце ТОЛЬКІ КАЛІ ТРЭБА ВЫСЫЛАЦЬ КНІГУ ПОШТАЮ!):

Індэкс

Вобласць

Раён

Населены пункт

Вуліца

Дом (калі ёсць корпус -- то пішыце і корпус)

Кватэра

Тэлефон

Заўвагі


PS Першую частку кнігі (з дастаўкай па ўсім свеце) можна набыць ТУТ.
3

Jul 12

На новай купюры ў 100 рублёў выяўлены Нясвіжскі замак Радзівілаў -- перліна беларускай архітэктуры, аб'ект са спісу UNESCO.

n001
Напачатку -- прыкол. Купюры надрукаваныя ў 2009 годзе. Таму купал на замкавай вежы (які быў прызнаны памылковым) намаляваны так:

n002

Тады ён і напраўду выглядаў так:

n005

Аднак у 2012 годзе, перад адкрыццём, купал замянілі на правільны. Цяпер ён выглядае так:

n3

Гэта ўсё яшчэ можна зразумець і патлумачыць.

Аднак прыгледзімся да ўсходняй галерэі (на малюнку гэты корпус злева ад галоўнага):

n003

У рэальнасці ён выглядае (апошнія 250 гадоў) так:

n004

Пяць вокнаў пераўтварыліся ў чатырнаццаць!

З заходняй галерэяй (якую цалкам зруйнавалі ў працэсе "рэстаўрацыі") таксама праблемы.

Выгляд на купюры:

n008

Выгляд у рэальнасці (фота Віктара Малышчыца):

n007

У ніжнім шэрагу ўзніклі два вялікія акны, а арка-праход знікла ўвогуле! Верхні шэраг застаўся фальш-вокнамі, хоць у часе рэстаўрацыі іх перарабілі на сапраўдныя.

Да драбязы кшталту колькасці комінаў і мансардных акенак чапляцца ўжо не буду )

Што скажа Нацбанк на такія грубыя памылкі на новай банкноце?..

Jul 06

Валянціна Быкава, родная сястра Васіля Быкава, пайшла з жыцця 4 ліпеня 2016 года. Яе смерць стала вынікам нападу 27 траўня, калі кабета была жорстка збітая ў сваёй хаце, атрымала пераломы і траўмы. Злачынцу дагэтуль не знайшлі. А падзеі апошніх дзён ставяць пад сумнеў тое, што знойдуць увогуле. Бо ўсё актыўней мусіруецца версія, што яна "сама зачапілася за парог і павалілася".

Апошні раз мы бачыліся з Валянцінай Уладзіміраўнай 16 красавіка. Штораз, калі мы ехалі экскурсіяй, яна з радасцю пагаджалася даехаць з намі да Бычкоў і ў роднай хаце (дакладней, яе копіі) распавесці людзям пра іх з Васілём маленства і юнацтва. Два апошнія разы я амаль цалкам запісаў гэты расповед на відэа. Напэўна, трымаць гэтае відэа пры сабе будзе недарэчна.

Учора Валянціну Быкаву пахавалі ў вёсцы Ваўчо пад Ушачамі, дзе яна пражыла апошнія 40 гадоў. Заўтра, 7 ліпеня 2016 года, Валянціне Уладзіміраўне мусіла споўніцца 90 год.

1604

Jun 22

038

у 1954 годзе Рыгор Барадулін сканчае Вушацкую сярэднюю школу і прыязджае вучыцца ў Менск.

менскія адрасы паэта выглядаюць так.

 

1954-1959 Бабруйская, 1 (інтэрнат БДУ), дзе ўніверсітэцкі сябар Мікола Піпчанка пазнаёміў яго з будучай жонкай спадарыняй Валянцінай
1959-1961 здымаў пакой у кватэры на вул. Беламорскай, але фактычна жыў у знаёмых у інтэрнаце БДУ на Свярдлова
1961-1963 вул. Маскоўская, 9 ("здымная кватэра ў доме на трэцім паверсе")
1963-1970 вул. Бялінскага, 6-69
1970-1980 вул. Рэспубліканская, 26-26 (цяпер гэты дом мае адрас Раманаўская Слабада, 26)
20 траўня 1980 - 2 сакавіка 2014 вул. Мележа, 4

запісана са словаў Валянціны Міхайлаўны Барадулінай, жонкі паэта

Mar 30

Пачытаць артыкул "Камсамольскай праўды" пра выданне можна ТУТ

12837653_1583047658681897_2035573418_o
10 год таму выйшла навуковая праца Таццяны Валодзінай і Анатоля Фядосіка пад такой назваю. Цяперашні зборнік робіцца на падставе таго матэрыялу, адаптаванага для шырокага кола чытачоў.

Эратычная тэматыка ўласцівая практычна ўсім жанрам традыцыйнага фальклору беларусаў. Жанчына і мужчына, іх любоўныя і інтымныя ўзаемаадносіны з рознай ступенню «празрыстасці» апісаны ў творах вуснай народнай творчасці, сабраных у дадзеным зборніку. Такія тэксты ўключалі ў свае зборы выбітныя фалькларысты ХІХ стагоддзя Е.Раманаў і П.Шэйн, М.Федароўскі і М. Нікіфароўскі, а вясельныя песні, прымеркаваныя да першай шлюбнай ночы і сабраныя А. Дэмбавецкім, выйшлі нікчэмна малым накладам -- усяго ў 20 асобнікаў. Вельмі любіў такія тэксты наш вялікі сучаснік Рыгор Барадулін, багата іх патрапіла ў кнігі "Здубавецце" і "Вушацкі словазбор" (частка з іх таксама ўключаная ў цяперашні зборнік). Іскрыстыя і дасціпныя песні запісваюцца ў беларускай вёсцы да сёння.  Абрадавы фальклор падаецца ў коле каляндарных  і сямейных святаў, а пазаабрадавая лірыка і прыпеўкі прадстаўлены калекцыямі збіральнікаў.

Запісы ХІХ ст. адаптаваныя да нормаў сучаснай беларускай мовы, але захоўваюць мясцовы маўленчы каларыт.

Варта асабліва падкрэсліць, што гэта не зборнік "чарнухі і парнухі". Што беларускі фалькор (у тым ліку і эратычны) -- гэта глыбіня вобразаў і метафар, крыніца народнай мудрасці і дасціпнасці.

Некаторыя прыклады можна пачытаць ТУТ.

каб замовіць кнігу, проста запоўніце форму ніжэй.

- (25)-page-001120 тыс -- пры самавывазе ў працоўны час з раёна метро Якуба Коласа

140 тыс -- з улікам дастаўкі па ўсёй Беларусі (дастаўляе ІП).

 

 

 

 

 Замаўляйце для сябе, сяброў і каханых!

Замова кніжкі "Беларускі эратычны фальклор"

Імя (Абавязкова)

Імя па бацьку (Абавязкова)

Прозвішча (Абавязкова)

Ваш e-mail (Абавязкова)

Колькасць асобнікаў:

Як вам зручней атрымаць кнігу:

1. Забяру самастойна ў Менску ў назначаны час2. Прашу выслаць поштаю

Паштовы адрас (пішыце ТОЛЬКІ КАЛІ ТРЭБА ВЫСЫЛАЦЬ КНІГУ ПОШТАЮ!):

Індэкс

Вобласць

Раён

Населены пункт

Вуліца

Дом (калі ёсць корпус -- то пішыце і корпус)

Кватэра

Тэлефон

Заўвагі

Mar 22

+IMG_2031
Чытаць далей »

Mar 17

jucki14

Помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Неверагодна маляўнічае месца, незвычайна смачная вада.

gps 53.7973951 , 27.1676769

Знаходзяцца крыніцы ўсяго за 20 кіламетраў ад Менска. З берасцейскай трасы трэба ў раёне Фаніпаля павярнуць у Вязані направа, праехаць Навінку, Павелкава, Буду, Залессе, Крыштофава. Пасля не зварочваць, але быць уважлівымі -- ПЕРАД вёскай Юцкі будзе па правы бок лясок з выразным з'ездам і імправізаванай паркоўкай. Адтуль і можна спусціцца ўніз да крыніц.

Чытаць далей »

Mar 14

Замак у Медніках месціцца ўсяго за 2 км ад мяжы з Беларуссю. Калі пераехаць пункт пропуску "Каменны Лог", то зусім хутка пабачыце ўказальнік нелева "Medininkai 2", гэтая дарога і вядзе на замак.

Замак у Медніках -- брат-блізнюк Крэўскага замка. Будаваліся ў адзін час (XIV ст.) і выглядаюць практычна аднолькава. Паміж замкамі 45 км. Існуе прыгожая легенда, што асілкі, якія будавалі замкі, перакідваліся ў паветры будаўнічымі прыладамі.

Ступень захаванасці таксама была блізкая (магчыма, у Медніках крыху лепей захаваліся самі сцены).

Яшчэ нядаўна замак выглядаў так (фота з інтэрнэту):

IMGP1781

Чытаць далей »

Nov 26

фота Анатоля Наліваева, 1981 год

 

падборка артыкулаў па тэме

1. Уладзімір Караткевіч: унікальнае відэа

2. унікальныя здымкі Уладзіміра Караткевіча

3. Сяргей Панізьнік -- пра Уладзімера Караткевіча (відэа)

4. “У рукапісе “Ладдзі Роспачы” зашыфраваны “код Караткевіча”

5. вялікія літары вялікага Караткевіча

6. На 23 старонках рукапісу цэнзары зрабілі Караткевічу 296 правак

7. маленькая перамога: вуліца Ўладзімера Караткевіча ў Рагачове

8. ля хаты Караткевіча ў Рагачове паставілі памятны камень з шыльдаю!

9. Чаму зь верша Караткевіча зьніклі Сталін і Гітлер?..

10. Караткевіч — пра “Ладдзю” і “Хрыста”

11. невядомы Караткевіч, альбо як не зруйнавалі Верхні горад

12. Уладзімер Караткевіч. На Беларусі Бог жыве (відэа)

13. шыкоўны ліст Уладзіміра Караткевіча да Еўдакіі Лось (фота)

Тэгі: