it cz lt rb
ua fr pl en
se by
May 25

вёска Бабцы знаходзіцца якраз на трасе Менск-Полацак, адразу пасьля Бягомля, як ехаць на Лепель. вясковыя могілкі — па левы бок дарогі (як едзеш зь Менску), трэба па гравейцы за крамай праехаць мэтраў 200. у лясочку справа і будзе гэтае дзіва.

дзіва — таму што каменных крыжоў у нас вядома ня тое каб шмат. самыя славутыя — Тураўскія (4 шт.), крыж у Камаях ды у Музэі валуноў у Менску. ёсьць і іншыя, але не такія вядомыя.

а тут — адразу 26 крыжоў! ад маленечкіх (сантымэтраў 30 над зямлёй) да вось такога двухмэтровага прыгажуна (дасьледчык Сяргей Шапран — для маштабу).

колькі ім гадоў — ніхто ўжо ня скажа. але колькі б не было, гэта — рукатворны цуд беларусаў.

будзеце ехаць міма — абавязкова спыніцеся паглядзець!

Тэгі: , ,


11 Responses to “26 каменных крыжоў на вясковых могілках у лесе”

  1. 1. Stanislaw Says:

    З якіх часоў крыжы? Хрысціянскія, ці паганскія?

  2. 2. labadzenka Says:

    паводле некаторых прызнакаў — ня вельмі старыя, можа, ХІХ ст.
    хаця — хто ведае?..

  3. 3. Stanislaw Says:

    Я, канешне ж, не спецыяліст ), але падаецца, што маглі за хрысціянскім часам перарабіць знайдзеныя паганскія ідалы. На паганскіх жа крыжах сустракаюцца рунічныя выявы, свастыка.
    Нейкая паўночная вёска? На нашым Палессі ўрад ці сустрэнеш каменны крыж даўніх часоў.

  4. 4. labadzenka Says:

    маглі і перарабіць — гэта праўда. як у тых жа Камаях

  5. 5. цыля Says:

    Ё маё, я мінулым летам ля тых Бабцоў (здаецца, так ставяць націск мясцовыя) была ў грыбах ды зблудзілася. Вось каб жа ведаць… Бо сапраўды дзіва. Але з’езджу зноў, там у грыбны год баравікоў хапае.

  6. 6. Pavel Says:

    вось гэтыя крыжы з вёскі Харчычы Бярэзінскага раёна будуць ім “аднагодкамі”:
    http://globus.tut.by/harchichi/cross_gallery.htm
    ?

  7. 7. наталька Says:

    а можа ня варта так адразу месца рэклямаваць? дурняў хапае. і злодзеяў таксама. Вось цытата з расейскіх крыніцаў (http://regionavtica.ru / articles/bezmolvnye_straji_proshlogo.html) : “В последние годы появилась новая напасть — воровство крестов для различных целей. Людишки, которые это делают, не знают и не хотят знать, какой реальный вред они приносят, разрушая историческую среду родной земли. Тезис Маркса об отсутствии у пролетариата родины полностью подтверждают безродные люмпены, только одни с бутылкой в руках, а другие с кучей «баксов» в карманах. В одних местах, как мы рассказывали раньше, похитителям с радостью отдадут (а порой и продадут!) крест, зато в других могут встать на защиту родного сакрала. Но ни один человек с любой бумажкой не может просто взять и увезти памятник культуры из его исторической среды. Каменные кресты официально имеют охранный статус, и для их перевозки в музей необходимо получение разрешения не только областных властей, но и местных — уровня волости и администрации поселения.” Тое ж і ў нас.

  8. 8. turist Says:

    Поўнасцю падтрымліваю думку наталькі. Глеб, калі разрэкламаваць гэты цуд сення – заўтра яго ўжо можна непабачыць.

  9. 9. labadzenka Says:

    скрасьці тое, пра што ніхто ня ведае — значна прасьцей, чым тое, што навідавоку. вось уявіце, каб скралі крыж у Камаях, Тураве ці Барысаў камень у Полацку. чым большая ўвага будзе да такіх месцаў, тым больш пабаяцца такія рэчы красьці. бо як толькі ўсплыве — лёгка будзе пазнаць, адкуль.
    падобная сітуацыя з вайсковымі могілкамі.
    тыя, якія дагледжаныя і вядомыя — у парадку. а ўсякія закінутыя гаўнюкі-скарбашукальнікі капаюць уздоўж і ўпоперак.

    і яшчэ. вам асабіста будзе нецікава паехаць паглядзець гэтыя крыжы? ці мне хаваць іх і казаць на вушка толькі самым правераным асобам?

  10. 10. Кастусь Шыталь Says:

    У 2007 годзе давялося завітаць на могілкі ў Бабцах. Быў вельмі ўражаны памерамі крыжоў – я іх і раней бачыў, але ж не двухметровай вышыні!

    На Бягомльшчыне каменныя крыжы можна знайсці ледзьве не на кожных могілках. На Докшыччыне, падчас навучання ў школе, я наведаў многія вясковыя могілкі – налічыў каля 30 каменных крыжоў. Каменныя крыжы трапляюцца таксама на могілках вакол геаграфічнага цэнтра Еўропы (в. Шо, Бабруйшчына Глыбоцкага раёна).

  11. 11. georgi4 Says:

    Такiх крыжоў таксама шмат бачыў, таму для мяне гэта не дзiва. Тыя, што я ведаю, датаваны дзесьцi другой паловай XIX ст.

Leave a Reply