it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 23

Канцэрт HandmadE у Ліцэі БДУ

Выступ распачнецца 25 сакавіка а 16.00. Гурт HandmadE сыграе ў сваім поўным складзе. Спачатку – інструментальная частка, потым – новыя й старыя песні гурта.

У зале Ліцэя пры БДУ (знаходзіцца па адрасе вул. Ульянаўская, 8) 500 пасадачных месцаў, таму змесцяцца ўсе. Уваход вольны. Па жаданні можна будзе даваць дабрачынную фінансавую дапамогу для дзяцей-сіротаў.

Спецыяльныя госці канцэрта – паэт Глеб Лабадзенка (будзе чытаць вершы — ГЛ) і чэмпіён свету па тайскім боксе Віталь Гуркоў (будзе саміздагадайцесяшто — ГЛ).

Яўген Валошын, спецыяльна для www.labadzenka.by

Тэгі:


5 Responses to “25 сакавіка — дабрачынны канцэрт гурта HandmadE”

  1. 1. Ася Паплаўская Says:

    Калі Яўген Валошын, спецыяльна для http://www.labadzenka.by, то чаму ў дужках – Г.Л.? 🙂

  2. 2. labadzenka Says:

    Асечка, усё проста: тэкст пісаў Валошын, заўвагі ў дужках рабіў я. 😉

  3. 3. Апалонік Says:

    Гэта такім адмысловым чынам рукаробны гурт перацягвае людзей з Акадэміі навук, каб беспарадкі не нарушалі? Ці да 18.00 туды яшчэ можна будзе пасьпець? і папарушаць :))))))

  4. 4. Настасся Says:

    эх… Добры канцэрт атрымаўся. С задавальненнем спявала разам з хлопцамі)))

  5. 5. Lesha Says:

    шчыра кажучы, не чакаў такога прафесіяналізму ад хлопцаў. а яшчэ быў здзіўлены, што канцэрт доўжыўся аж 2 гадзіны – не думаў, што столькі матэрыялу ўжо напрацавана.
    і самае галоўнае: неймаверная энэргетыка!

Leave a Reply