it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 07

logotip_full_color

Дырэктару

Гомельскага тлушчавага камбінату

Дзмітрыю Міхайлавічу Бабундзіну

Глеба Паўлавіча Лабадзенкі

 

 

Шаноўны Дзмітрый Міхайлавіч!

 

Дазвольце шчыра падзякаваць за паслядоўнае і мілае воку аздабленне вашай прадукцыі па-беларуску! У прыватнасці, маянэзы і кетчупы серыі АКЦЫЯ. Вока радуецца – і калі чытаеш на пакунках, і калі адкрываеш старонку АКЦЫІ на вашым сайце.

Асабіста для мяне беларуская мова -- вырашальны фактар, каб зрабіць выбар на карысць вашых вырабаў. Хоць, апроч мовы, высокая якасць прадукцыі таксама пераконвае мяне і далей заставацца спажыўцом вашых тавараў!
Вельмі прыемна, што на вашым камбінаце працуюць разумныя людзі, якія любяць сваё і даюць такую магчымасць спажыўцам: карыстацца прадукцыяй, дзе напісана па-беларуску.

Актыўна рэкламую вашыя вырабы між сяброў і знаёмых, а таксама на сваім сайце. Ведаю, што для многіх з іх беларуская мова таксама стала тым чыннікам, дзеля якога яны спыніліся на вырабленых вамі рэчах.

 

З павагай і прыязнасцю,

Глеб Лабадзенка

 

Адрас камбіната:

Ільіча, 4

246021 Гомель

паглядзець цудоўныя маянэзікі можна ТУТ

электронныя падзякі можна пісаць ТУТ (унізе старонкі)

Тэгі: