it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Oct 16

даслана на мэйл
чаму “Харошкі” транслітэруюцца лацінкаю як Khoroshki, я таксама не зразумеў. відаць, непісьменныя людзі рабілі.
haroshki

 

Беларускі дзяржаўны заслужаны харэаграфічны

ансамбль «ХАРОШКІ»

 

22 лістапада 2013 г. 19.00                                           ПАЛАЦ РЭСПУБЛІКІ

 

 «Запрашаем на вяселле»

 

22 лістапада 2013 года на сцэне Палаца Рэспублікі адбудзецца канцэрт ансамбля «Харошкі» «Запрашаем на вяселле».

 

У выступ увойдуць нумары з праграм «Фальклор», «Беларусы»,  якія заснавана на аўтэнтынчым беларускім фальклоры. «Вяселле», «Любачка», «Каханачка» — гэта спалучэнне гісторыі і этнаграфіі, нацыянальнага каларыту і сучаснай харэаграфіі.

 

Унікальнасць «Харошак» у тым, што нумары ансамбля спалучаюць музыку і танец, а падчас выступаў працуюць жывы аркестр і вакальная група.

.………………………………………………………………………………..

 

«Харошкі» — жывая легенда беларусаў. Калектыў быў створаны ў 1974 годзе пры Беларускай дзяржаўнай філармоніі харэографамі Валянцінай Гаявой і Мікалаем Дудчанка.

«Харошкі» аб’ехалі з канцэртамі ўсю Еўропу, з трыумфам выступалі ў краінах Блізкага Усходу — Сірыі, Ярдане, Афганістане, Лівіі, ААЭ, а таксама ў Індыі, Японіі, Кітаі, ЗША.

Калектыў з’яўляецца хэдлайнерам самых прэстыжных міжнародных фестываляў — «Руская зіма», «Маскоўскія зоркі», «Кіеўская вясна», «Сан-Рэма» (Італія), «Любляна фестываль» (Славенія), «Беларуская песня» (Польшча) і многіх іншых. А ў 2012 годзе быў удастоены прэміі Дзярждумы Расійскай Федэрацыі «Лепшыя праекты Расіі-2012».

 

 

Пачатак канцэрта у 19.00

Жывы гук

Даведкі і заказ білетаў па тэлефонах (29) 779 42 40

(29) 629 93 99

Падрабязная інфармацыя на http://khoroshki.by/

Тэгі:


Leave a Reply