it cz lt rb
ua fr pl en
se by
Mar 29

poster_1krasavika

 

Шаноўныя сябры і калегі!

 

Запрашаем Вас на трэцюю сустрэчу з цыклу веснавых дыскусій “Культура паляпшае жыццё!” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”:

 

1 красавіка: “Культура партнёрства. ЦІ ЗНОЙДУЦЬ АГУЛЬНУЮ МОВУ БІЗНЕС І МАСТАЦТВА?”

Мастацтва і бізнес – самыя значныя спосабы самавыяўлення чалавека. Яны могуць задзейнічаць чалавечыя рэсурсы самым неверагодным чынам. 

У многіх еўрапейскіх краінах супраца бізнесу і культурнага сектара – справа ўжо звыклая і прыносіць відавочную карысць і адным, і другім. Прымаюцца законы, дзякуючы якім дзяржава перакладае частку сваіх клопатаў пра культуру на плечы бізнесу.

У Беларусі сітуацыя іншая. З аднаго боку, дзяржава з розных прычынаў не надае належнай увагі культурніцкай сферы. Бізнес жа найчасцей успрымае “культуру” як пабіраху, а “культура” глядзіць на бізнес выключна як на “кашалёк”. Камунікацыйная праблема відавочная. Што яшчэ перашкаджае супрацы паміж бізнесам і мастацкімі коламі і “падсілкоўвае” розніцу ў мысленні прадстаўнікоў названых сфераў?

Паспрабуем пабудаваць камунікацыйныя “масты” разам!

Сярод асноўных пытанняў сустрэчы:
–          Што дае падтрымка культурніцкага праекта бізнес-кампаніі?
–          Дзе і як шукаць кампанію-спонсара? Які культурніцкі праект можа “зачапіць” бізнес?
–          Ці мусіць “прагінацца” аўтар праекта пад патрабаванні/жаданні спонсара?
–          Якое месца маралі ў падборы брэнда-партнёра?
–          Доўгатэрміновае партнёрства паміж бізнесам і мастацтвам рэальнае?

 

Эксперты:

–           І.Карзюк, кіраўнік групы карпаратыўных камунікацый, кампанія Velcom;

–           У.Шаблінскі, арганізатар канцэртаў, прадзюсар;

–           М. Корзун, культурніцкі менеджар, бізнес-аналітык, трэнер;

–           А.Сцёпіна, каардынатар праектаў фонду “Ідэя”;

–           А. Паддубскі, бізнесовец, спонсар некаторых значных культурніцкіх праектаў, кампанія “Фабеас”.

 

Мадэратар: Усевалад Сцебуракапаэт, празаік, шоумэн.

 

Крэатыўная прастора “ЦЭХ”, прасп. Незалежнасці, 58, к.6 (праход праз вул. П.Броўкі), дальні пад’езд, 2 паверх (схема праезду).

Пачатак: 19:00

 

Уваход вольны. 

 

Будзем шчыра радыя бачыць Вас на сустрэчы! Вашае меркаванне, прафесійны досвед і пазіцыя грае важную ролю для плённасці дыскусіі!

Тэгі:


Leave a Reply